
Выстаўка «Кавальскае рамяство Полацка Х – ХІХ стст. (з археалагічнага збору НПГКМЗ)»
Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник
Витебская обл., г. Полоцк, ул. Нижне-Покровская, 22
Ці ведаеце вы, як выглядалі старажытныя нажніцы? А першыя асвятляльныя прыборы? Ці адрозніваюцца сярэднявечныя ключы і замкі ад сучасных? А якія музычныя інструменты з жалеза былі знойдзены ў Полацку?
Адказы на гэтыя пытанні вы знойдзеце ў зале Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора, дзе з 15 мая 2018 года працуе выстаўка “Кавальскае рамяство Полацка Х – ХІХ стст. (з археалагічнага збору НПГКМЗ)”.
На выстаўцы прадстаўлены прадметы X–XIХ стст., падзеленыя па тэматычных комплексах: апрацоўка жалеза, рамесныя інструменты, сельскагаспадарчыя прылады, хатні інвентар, замкі і ключы, пабытовыя рэчы, узбраенне і конскі рыштунак. Усе гэтыя артэфакты былі знойдзены падчас шматгадовых археалагічных раскопак у Полацку.
